Кіраўнік МЗС Украіны пра правакацыю на латвійска-беларускай мяжы: За гэтым стаіць Масква
- 7.10.2026, 11:57
Пуцін і Лукашэнка працягваюць усё часцей выпрабоўваць бяспеку Еўропы.
За інцыдэнтам на латвійска-беларускай мяжы, дзе узброеныя людзі ў масках суправаджалі групу з 20 чалавек, якая спрабавала незаконна пранікнуць у Еўрасаюз, стаіць Масква. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга.
«Не сумняйцеся: за гэтым стаіць Масква. Пуцін наўмысна выкарыстоўвае міграцыю як зброю з дапамогай Лукашэнкі, каб дэстабілізаваць Еўропу. Гэта частка больш шырокай агрэсіўнай стратэгіі. Расія і беларускі рэжым працягваюць усё часцей выпрабоўваць бяспеку Еўропы, здзяйсняючы дыверсійныя дзеянні», — заявіў Сібіга.
Ён дадаў, што адказам павінны стаць узмацненне ціску, умацаванне межаў і ўзмацненне падтрымкі Сіл абароны Украіны.
Напярэдадні Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі паведамілі, што на гэтым тыдні «група колькасцю не менш як 20 нелегальных мігрантаў у суправаджэнні асобаў у масках спрабавала незаконна перасекчы дзяржаўную мяжу Латвіі». Латвійскія вайскоўцы спынілі гэтую спробу, але асобы, што суправаджалі, былі ўзброеныя, пагражалі вайскоўцам, а таксама актыўна падштурхоўвалі і накіроўвалі групу мігрантаў у бок Латвіі.
Праз некалькі гадзін пасля гэтага інцыдэнту ў Латвію праніклі людзі ў масках, якія пашкодзілі размеркавальную шафу і пахітылі камеры, пасля чаго вярнуліся на тэрыторыю Беларусі.