BE RU EN

Навошта Лукашэнка атакаваў Латвію

  • Вадзім Дзянісенка
  • 7.10.2026, 12:36

Цяпер дыктатар будзе чакаць, якой будзе вонкавая рэакцыя.

Для разумення цяперашняй сітуацыі неабходна звярнуць увагу на чатыры моманты, якія ёй папярэднічалі:

1. Тыдзень таму быў звольнены начальнік беларускага Генштаба Павал Мураўейка, якога па праве лічаць абсалютна пракрамлёўскім стаўленікам. Яго замянілі генералам, які не мае расійскай адукацыі (Уладзімір Белы) — магчыма, першым такім за апошняе дзесяцігоддзе.

На фоне пашырэння паўнамоцтваў кіраўніка беларускага Савета бяспекі Вольфовіча (лічыцца верным Лукашэнку) усё гэта складваецца ў свайго кшталту сістэму «ператрусу сілавікоў» і іх замены асобамі, больш лаяльнымі самому Лукашэнку. А таксама вядзе да пэўнага абмежавання ўладных паўнамоцтваў тых, хто адной нагой у Маскве, а другой — у Мінску.

2. Пробная партыя беларускага калію ўжо ў дарозе ў ЗША, але пры гэтым Лукашэнка пару тыдняў таму дазволіў сабе нават пабурчэць на Трампа (у тым сэнсе, што пара вызначацца: альбо рабіце прапанову, альбо не морочце галаву).

Вядома, гэта не бунт супраць Трампа. Але Лукашэнка дазваляе сабе падобныя заявы ў той момант, калі разумее: яму за гэта нічога не будзе, а Трамп, гледзячы па ўсім, працягне гуляць з ім у абмен палітвязнямі. А значыць, у Лукашэнкі ёсць магчымасць апеляваць да ЗША, і ў ЗША з ім ёсць прамы кантакт.

3. Расія працягвае ціснуць на Лукашэнку, каб ён прадаставіў сваю тэрыторыю для складаных гібрыдных атак.

4. За апошнія паўгода Лукашэнка пачаў даволі актыўна заігрываць з прапатыятычнай часткай беларускага грамадства і нават дазволіў сабе некалькі прымірэнчых выказванняў на адрас айцішнікаў, якія былі рухаючай сілай рэвалюцыйных падзей 2020 года. Гэта звязана з крытычна хуткім для Лукашэнкі выміраннем яго асноўнага электарату — выбаршчыкаў, арыентаваных на СССР. А гэта, у сваю чаргу, вядзе да змянення агульнага палітычнага ландшафту. Не ў бок Еўропы, але прэч ад СССР і Расіі.

Беларуская дзяржаўнасць становіцца важнай каштоўнасцю для большасці беларусаў, а Лукашэнка — нават у вачах прабеларускіх патрыётаў — усё часцей выглядае абаронцам гэтай самай дзяржаўнасці. Пры ўсёй памылковасці такога падыходу мы маем менавіта такі палітычны дыскурс.

Усё гэта ў сукупнасці ўказвае на тое, што цяперашняя правакацыя на мяжы з Латвіяй — гэта не пачатак нейкіх глабальных дзеянняў расіян разам з беларусамі. Пакуль гэта больш падобна да спробы Лукашэнкі уседзець на двух крэслах: ён адначасова не хоча сварыцца з Масквой і робіць усё, каб пазбегнуць больш жорсткага канфлікту з ЗША, ЕС і Кітаем.

Яму трэба было прадэманстраваць Маскве пэўную лаяльнасць — і ён яе прадэманстраваў. У той жа час ніякіх сур'ёзных чырвоных ліній ён не перайшоў. Ну а на фоне двух патопленых ля берагоў Балгарыі караблёў — гэта ўвогуле бяскрыўдная гульня.

Цяпер Лукашэнка будзе чакаць, якой будзе вонкавая рэакцыя. Для яго ідэальнай была б схема з Украінай і рэтранслятарамі: калі мы заявілі, што знішчым яго НПЗ, а ён быў вымушаны казаць Путіну — «сорры, Вован».

Пуцін, безумоўна, будзе ціснуць на Лукашэнку, бо без тэрыторыі Беларусі яго гібрыдныя атакі на ЕС будуць значна слабейшыя. Аднак пакуль складваецца ўражанне, што ў кароткатэрміновай перспектыве Путіну наўрад ці ўдасца прадушыць Лукашэнку.

Вадзім Дзянісенка, «Фэйсбук»

Апошнія навіны