BE RU EN

Пагроза для Пуціна

  • Іван Прэабражэнскі
  • 7.10.2026, 16:39

Камуністы прымусілі Крэмль занепакоіцца.

Традыцыйны кастрычніцкі мітынг у Маскве у памяць пра падзеі 23-гадовай даўніны, у выніку якіх Вярхоўны Савет быў сілай разагнаны, суд прызнаў «нясанкцыянаваным», нягледзячы на афіцыйны дазвол. Што ж пайшло не так? Чаму акцыю тых, хто стаў адной з ідэалагічных асноваў для пуцінізму, цяпер таксама разагналі?

Як Пуцін падмяў пад сябе рэваншыстаў

Спрэчкі пра тое, што магло б атрымацца, калі б у 1993 годзе ў сілавым супрацьстаянні з прэзідэнтам Барысам Ельцыным перамагла радыкальная частка Вярхоўнага Савета, цягнуцца больш за 20 гадоў. Але да тэмы гэтага тэксту яны не маюць дачынення. Важнае іншае. Пуцін і кампанія, якія ў 1993 годзе былі на баку Ельцына, узяўшы ўладу ў свае рукі, актыўна выкарыстоўвалі рэсентымент «сведкаў кастрычніцкіх падзей».

Памятныя мітынгі пры познім Пуціне з маргінальнага зборышча пажылых камуністаў паступова ператвараліся, калі не ў прыстойнае, дык у цалкам лаяльніцкае мерапрыемства, якраз дзякуючы намаганням уладаў. Пуціну патрэбная была гэтая рэваншысцкая ідэалогія. І ён паступова падмяў яе пад сябе. Гэтога патрабавала крытыка ельцынскіх часоў, што актывізавалася пры ім за апошняе дзесяцігоддзе, пад шыльдай «лібералізму». Таму актывісты, што збіраліся 3–4 кастрычніка, прызвычаіліся да таго, што ўлады іх не проста церпяць, а паважаюць.

Чаму ўлады разнерваваліся

Усё нечакана змянілася ў 2026 годзе, калі кастрычніцкі мітынг практычна супаў з вялыми пратэстамі супраць татальнай фальсіфікацыі або, прасцей кажучы, імітацыі выбараў у Дзярждуму, праведзеных уладамі ў канцы верасня. Да пажылых «сведкаў 1993 года» раптам далучылася моладзь. Кажуць, не толькі камуністычная, але і цалкам ліберальна настроеная, хоць, напрыклад, партыя «Яблоко» адмаўляе ўдзел сваіх юных прыхільнікаў.

Так ці інакш, афіцыйна дазволеных мерапрыемстваў палітычнага характару ў краіне і ў Маскве не тое што мала — увогуле цяпер няма. Не дзіўна, што многія незадаволеныя вырашылі следам за Пуціным прыватызаваць «парадак дня 1993 года» і разгарнуць мітынг супраць цяперашняй улады.

У выніку сабралася не менш за 2000 чалавек, што для сучаснай Расіі — амаль «рэвалюцыя». Улады, вядома, разнерваваліся. А тут яшчэ сярод традыцыйных камуністычных лозунгаў пачалі гучаць знаёмыя скандаванні з мітынгаў Аляксея Навальнага. І «адзін за ўсіх», і «партыя жулікаў і злодзеяў», я ўжо не кажу пра «далоў цара», калі ўсе разумеюць, на каго намякаюць пратэстоўцы.

Пасля гэтага, вядома, пачаліся затрыманні, і ніякія бабулі-камуністкі, у цэлым, магчыма, уладам цалкам лаяльныя, але напалоханыя гвалтам, з якім яны, магчыма, наўпрост не сутыкаліся з 1993 года, не змаглі гэтаму перашкодзіць. А пасля гэтага, як водзіцца, Цвярскі раённы суд Масквы, які, нягледзячы на дазвол, выдадзены мэрыяй на правядзенне гэтага традыцыйнага мерапрыемства, арыштаваў на 14 содняў Кірыла Мартэм'янава і аштрафаваў на 4 тысячы рублёў Марыю Усольцаву.

Прыйшлі па камуністаў

Камуністаў улады прэсавалі і раней, перад гэтымі псеўдавыбарамі некаторых нават арыштоўвалі. Але гэта былі менавіта рэгіянальныя, часта маладыя лідары — тыя, хто пад прыкрыццём цалкам лаяльнай партыі спрабуе заставацца сапраўднай апазіцыяй. Гэта не «сведкі 1993 года», да якіх цяпер дабралася паліцыя.

Прыйшлі ж, атрымліваецца, якраз па тых, хто ўголас радыўся, калі «вінцілі» ліберальную апазіцыю. І гэта лагічна. Па меры ператварэння рэжыму ў таталітарны ён будзе ўсё менш цярпімы да пратэстаў і дыскусій.

А важны для падвядзення вынікаў разгону гэтага мітынгу тэзіс гучыць так: гэтай уладай будзе незадаволеная любая моладзь — ліберальная, чырвоная, карычневая, зялёная або вясёлкавая. Бо любы малады актыўны расіянін рана ці позна вымушаны задумацца: як так атрымалася, што ў яго скралі будучыню, а выйсці на мітынг ён можа толькі ў сувязі з падзеямі больш як трыццацігадовай даўніны. Ну, а задумаўшыся, ён становіцца для пуцінскага рэжыму пагрозай, якую ўлада гатовая лавіць і душыць дзе заўгодна.

Іван Прэабражэнскі, «Нямецкая хваля»

Апошнія навіны