BE RU EN

У Крамлі загаварылі пра дыялог пасля выпрабаванняў Францыяй новай ракеты

  • 7.10.2026, 17:43

Парыж пасылае выразны сігнал.

Крамль ацэньвае выпрабаванні французскай балістычнай ракеты як «гучнае і выразнае пасланне». Пра гэта 7 кастрычніка заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.

Пяскоў заявіў, што Еўропа нібыта апантаная ідэяй мілітарызацыі, у прыватнасці ператварэння эканамічнага блоку Еўрасаюза ў ваенна-палітычны.

«То бок там цяпер будуць тры вымярэнні, наколькі мы разумеем: эканамічнае, вайсковае і ваенна-палітычнае. Гэта дрэнна, бо яны сваю ідэнтычнасць у сферы абароны і бяспекі будуюць на аснове канфрантацыі з РФ», — сказаў ён, дадаўшы, што гэта нібыта «тупіковы шлях» і што гісторыя паказвае: нічога добрага з гэтага не выйдзе.

Паводле слоў Пяскова, на фоне такіх «агрэсіўных дзеянняў» Расія «напагатове» і ўважліва ўсё адсочвае.

Ён таксама ўзгадаў заявы Пуціна пра тое, што Расія на стратэгічным узроўні прымае «ўсе неабходныя меры» дзеля забеспячэння сваёй бяспекі, але пры гэтым «адкрытая для дыялогу».

«Лічым, што любыя праблемы трэба вырашаць не паказальнымі пускамі ракет, а дыялогам», — падкрэсліў Пяскоў.

Апошнія навіны