У Расіі падскочыў попыт на «Чуму» Альбера Камю
- 7.10.2026, 19:11
Прычынай ўсплёску цікавасці, магчыма, сталі навіны з Іркуцкай вобласці.
Продажы рамана Альбера Камю «Чума» ў сетцы «Чытай-горад» выраслі на 86% за тыдзень у параўнанні з мінулым годам. Тыднёвы прырост склаў 20%. Найчасцей кнігу набывалі ў Маскве і Падмаскоўі. На другім месцы па попыце — Чалябінская вобласць, далей — Варонежская і Іркуцкая вобласці, а таксама Краснаярскі край.
Прычынай ўсплёску цікавасці сталі навіны з Іркуцкай вобласці. Там памерла 28-гадовая супрацоўніца процічумнага інстытута. Пад назіранне ўзялі амаль 200 чалавек, якія кантактавалі з ёй.