Буданаў жорстка звярнуўся да расійскіх пілотаў, якія запускаюць ракеты па Украіне
- 7.10.2026, 20:06
У ноч на 7 кастрычніка акупанты запускалі ракеты па украінскіх жылых дамах.
Расійскім пілотам, якія ў ноч на 7 кастрычніка запускалі ракеты па украінскіх жылых дамах, не ўдасца схавацца за загадамі.
Пра гэта заявіў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў.
«Асобна звяртаюся да расійскіх пілотаў, якія запускалі ракеты па жылых дамах: вы не схаваецеся за загадамі», — адзначыў ён.
Акрамя таго, Буданаў звярнуўся да тых, хто дагэтуль спакойна назірае за злачынствамі Крамля.
«Якія яшчэ “бізнес-перспектывы” вы спрабуеце разгледзець скрозь пыл ад разбураных украінскіх дамоў?», — напісаў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны.