BE RU EN

БЕЛАЗ судзіцца адразу з некалькімі кампаніямі ў Расіі

  • 7.10.2026, 20:36

У чым сутнасць прэтэнзій.

З мая гэтага года БЕЛАЗ падаў у расійскія арбітражныя суды некалькі пазоваў аб абароне правоў на свой таварны знак. Прэтэнзіі ўзніклі як мінімум да чатырох кампаній і двух індывідуальных прадпрымальнікаў. Агульная сума заяўленай кампенсацыі па гэтых справах — як мінімум 600 тысяч расійскіх рублёў (каля 21,5 тысячы беларускіх).

У жніўні гэтага года БЕЛАЗ падаў у суд на расійскую кампанію «Феліцыя». Прамысловы гігант хоча атрымаць кампенсацыю за парушэнне выключных правоў у памеры 100 тыс. расійскіх рублёў. Гэта каля 3,5 тыс. беларускіх па курсе Нацбанка на 7 кастрычніка. 24 жніўня Арбітражны суд Смаленскай вобласці прыняў заяву да вытворчасці і вырашыў разглядаць справу ў спрошчаным парадку, перадае «Зеркало».

Крыху раней з-за такой жа прэтэнзіі прадпрыемства падало ў суд на іншую кампанію РФ — А.П.Р. У гэтым выпадку хочуць атрымаць большую кампенсацыю — амаль 400 тыс. расійскіх рублёў (прыкладна 14,3 тыс. беларускіх).

У чэрвені ў судзе суседняй краіны пачалі разглядаць яшчэ адну справу — з-за незаконнага выкарыстання таварнага знака БЕЛАЗ мясцовай фірмай «Скейл».

Сярод адказчыкаў па аналагічных справах з мая гэтага года таксама ёсць фірма «Издательство „Цейхгауз“» і два індывідуальныя прадпрымальнікі.

Апошнія навіны