У Беларусь прыбылі вайскоўцы з Расіі і краін АДКБ
- 9.10.2026, 9:55
У Мінабароны заявілі, што вучэнні «не накіраваныя супраць трэціх краін».
Вайскоўцы з Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана прыбываюць у Беларусь на вучэнні Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), паведамілі ў Мінабароны.
Вайскоўцы возьмуць удзел у камандна-штабных манеўрах «Нерушальнае братэрства — 2026», падчас якіх адпрацуюць пытанні падрыхтоўкі і правядзення міратворчай аперацыі калектыўнымі міратворчымі сіламі АДКБ.
Акрамя таго, яны возьмуць удзел у спецыяльным вучэнні з сумесным фарміраваннем сіл радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны і медыцынскага забеспячэння АДКБ.
«Вучэнні маюць планавы характар і не накіраваныя супраць трэціх краін», — падкрэслілі ў Мінабароны.