Лукашэнку на саміце СНД пасадзілі побач з ненавісным яму Пашынянам
- 9.10.2026, 10:19
Відэафакт.
У Туркменістане пачаўся саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД у пашыраным фармаце. У мерапрыемстве бярэ ўдзел і Лукашэнка. На кадрах, апублікаваных армянскімі СМІ з Ашгабата, беларускі дыктатар сядзіць побач з прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам.
Заўважым, паміж кіраўніком і армянскім прэм’ерам даўно іскрыць. Лукашэнка неаднаразова па-хамску заяўляў, што «Арменія нікому не патрэбная». Пашынян жорстка адказваў беларускему дыктатару.
У інтэрв’ю сайту Charter97.org адзін з лідэраў дэмакратычнага руху ў Арменіі ў 1990-х гадах, былы дэпутат Вярхоўнага Савета рэспублікі і экс-пасол Арменіі ў Расіі Стэпан Грыгар’ян заявіў, што напады Лукашэнкі на адрас Пашыняна — спроба ўгодзіць Маскве.