BE RU EN

У Беларусі забаранілі вядомыя маркі чаю і шакаладу

  • 9.10.2026, 10:41

Дзяржстандарт выявіў парушэнні.

У Беларусі забаранілі прадаваць два прадукты расійскай вытворчасці: гарбатны напой Greenfield з грэчкай і какава-бабамі і горкі шакалад «Победа вкуса» без цукру.

Парушэнні выявіў Дзяржстандарт. Забарона на ўвоз і продаж дзейнічае з 10 кастрычніка.

У гарбатным напоі Greenfield Natural Tisane Buckwheat & Cocoa Beans выяўлена цвілі ў 70 разоў больш, чым дапушчальна. Там таксама знайшлі бактэрыі групы кішачнай палачкі, якіх наогул не павінна быць.

У шакаладзе «Победа вкуса» з маркіроўкай «72% какава» аказалася менш какава-алею, чым патрабуецца для горкага шакаладу, — 27,3% замест мінімум 33%. Пры гэтым частка замяняльнікаў какава-алею склала 7,03% пры дазволеных 5%.

З-за гэтага прадукт не адпавядае патрабаванням да горкага шакаладу, а яго маркіроўка можа ўводзіць пакупнікоў у зман.

Апошнія навіны