BE RU EN

Будаўнічая кампанія з 34-гадовай гісторыяй апынулася на мяжы банкруцтва

  • 9.10.2026, 11:36

У яе назапасілася даўгоў на мільёны рублёў.

Эканамічны суд Мінскай вобласці адкрыў конкурсную вытворчасць у дачыненні да будаўнічай кампаніі «ИМО» з 34-гадовай гісторыяй. Пра гэта паведамляецца на сайце адзінага дзяржрэестра звестак аб фінансавай неплатежаздольнасці, заўважыла «Зеркало».

Напрыканцы 2025 года «ИМО» пачала працэдуру ліквідацыі. Аднак у працэсе высветлілася, што ў яе назапасілася даўгоў больш чым на 3,7 млн рублёў, а маёмасці, каб па іх разлічыцца, не хапала. Таму ў чэрвені гэтага года кампанія сама звярнулася ў суд з заявай аб прызнанні яе банкрутам.

Суд адкрыў у дачыненні да фірмы конкурсную вытворчасць. Яе праводзяць для таго, каб задаволіць патрабаванні крэдытораў, абараніць правы даўжніка, а таксама крэдытораў пры санацыі (аздараўленні). Калі правесці санацыю немагчыма або адсутнічаюць для яе падставы, запускаецца ліквідацыйная вытворчасць даўжніка.

Наступнае пасяджэнне, на якім павінны разгледзець вынікі конкурснай вытворчасці, прызначана на 19 кастрычніка 2026 года.

На момант публікацыі патрабаванні крэдытораў ужо дасягнулі 4,2 млн рублёў, з якіх 1,7 млн рублёў прыпадае на падатковыя органы.

Апошнія навіны