У Калуге знішчаны найбуйнейшы ў Расіі дата-цэнтр «Яндэкса»
- 9.10.2026, 12:35
Некалькі модуляў цалкам выведзеныя з ладу.
Сілы абароны Украіны ўначы на 9 кастрычніка нанеслі ўдары па стратэгічных аб'ектах у Калужскай вобласці Расіі. У Калуге цалкам выведзеныя з ладу некалькі модуляў дата-цэнтра «Яндэкса», піша Диалог.UA пасля маніторынгу сацыяльных сетак.
Паветраную трывогу ў Калужскай вобласці абвясцілі ўвечары 8 кастрычніка, а скасавалі толькі 9 кастрычніка прыблізна ў 06:47 паводле маскоўскага часу. У аэрапорце Калугі ўводзілі часовыя абмежаванні на палёты самалётаў. Жыхары Калугі паведамілі пра выбухі, якія чулі ўначы.
Губернатар Калужскай вобласці Уладзіслаў Шапша заявіў, што 9 кастрычніка адбывалася масіраваная атака БПЛА па аб'ектах рэгіёна. Ён сцвярджае, што расійская СПА ў небе над вобласцю нібыта збіла 26 украінскіх БПЛА.
Пазней кампанія «Яндэкс» прызнала, што ўначы 9 кастрычніка Узброеныя сілы Украіны «наведалі» яе дата-цэнтр у Калуге. У выніку некалькі модуляў гэтага цэнтра апрацоўкі даных цалкам выведзеныя з ладу. Гэта найбуйнейшы ў Расіі камерцыйны ЦАД.
Нагадаем, Сілы абароны Украіны ўпершыню нанеслі ўдар па дата-цэнтры «Яндэкса» 8 кастрычніка. Пад атаку трапіў ЦАД у Сасаве Разанскай вобласці. Гэта стала адказам Украіны на ўдары акупацыйнай арміі РФ па грамадзянскіх украінскіх дата-цэнтрах. «Яндэкс» пацвердзіў, што яго цэнтр у Сасаве спыніў працу.