BE RU EN

СБУ сарвала баевыя аперацыі арміі РФ на Усходнім фронце

  • 9.10.2026, 13:46

Затрыманы «крот» ФСБ у элітнай брыгадзе ЗСУ.

Расійскія спецслужбы спрабавалі заслаць свайго агента ў рады Сіл абароны Украіны, каб атрымліваць звесткі пра дыслакацыю ўкраінскіх вайскоўцаў.

Кантравыведка СБУ пры садзейнічанні Галоўнакамандуючага ЗСУ выкрыла «крота», які служыў у адной з элітных брыгад Дэсантна-штурмавых войскаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба СБУ.

На пачатку поўнамаштабнага ўварвання былы адвакат атрымаў тэрмін пазбаўлення волі за несакцыянаванае распаўсюджванне інфармацыі пра баёвую дзейнасць Сіл абароны.

Пасля вызвалення з ім праз мэсэнджар звязаўся супрацоўнік ФСБ і прапанаваў супрацоўніцтва ў абмен на «эвакуацыю» ў РФ.

Па заданні куратара ён мабілізаваўся ў украінскую дэсантную брыгаду, каб шпіяніць знутры. Знаходзячыся на службе, агент РФ збіраў і перадаваў ФСБ звесткі пра дыслокацыю і перамяшчэнні свайго падраздзялення.

СБУ загадзя выкрыла яго дзейнасць і затрымала на тэрыторыі Харкаўскай вобласці. Гэта дазволіла абараніць пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў і сарваць баевыя аперацыі РФ на Усходнім фронце.

Падчас вобшукаў у шпіёна канфіскавалі смартфон з доказамі супрацоўніцтва з ФСБ. Следчыя паведамілі саўдзельніку акупантаў пра падазрэнне ў дзяржаўнай здрадзе падчас ваеннага становішча, ён знаходзіцца пад вартай без права ўнясення закладу, яму пагражае пажыццёвае пазбаўленне волі з канфіскацыяй маёмасці.

Апошнія навіны