BE RU EN

Мядзведзеў занерваваўся пасля затрымання заснавальніка Z-канала «Рыбар»

  • 9.10.2026, 14:39

Экс-прэзідэнт РФ убачыў у гэтым пачатак паляўнічага сезона.

Намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў адрэагаваў на затрыманне адміністратара Z-пабліка «Рыбар» Міхаіла Звінчука у Чарнагорыі. Ён пагразіў затрыманнямі ў Расіі грамадзян ЗША і Еўропы з мэтай «аднаўлення абменнага фонду».

«Цяпер, верагодна, давядзецца папаўняць абменны фонд, каб выцягваць сваіх», — заявіў чыноўнік. Паводле яго слоў, у Еўропе «патэнцыйна на ўсіх расіян абвешчаны паляўнічы сезон», і «арыштаваць могуць каго заўгодна».

Свой зварот Мядзведзеў завяршыў прыказкай: з ваўкамі жыць — па-воўчы выць.

Апошнія навіны