Мінчанам прапануюць гібрыд грэпфрута і мандарына
- 9.10.2026, 15:40
Цана — 9,99.
Мінчане ўбачылі незвычайны цытрус у краме Green у гандлёвым цэнтры Dana Mall. Кілаграм танжэла там каштаваў 9,99 рубля, піша onliner.by.
Танжэла — гэта гібрыд мандарына і грэпфрута.
Вонкава ён падобны на буйны мандарын або невялікі апельсін, а ў некаторых сартоў каля пладаножкі ёсць характэрны выступ.
Мякаць звычайна сакавітая, а смак спалучае саладосць мандарына з кіслінкай грэпфрута.