Маскву масава атакавалі дроны і паветраныя шары
- 9.10.2026, 17:41
Затрымліваюцца больш за 200 рэйсаў.
Сталіца дзяржавы-агрэсара РФ Масква падвергнулася атацы беспілотнікаў і малых паветраных шараў. Жыхары некалькіх раёнаў заявілі, што чулі выбухі.
Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Astra у пятніцу, 9 кастрычніка.
Выбухі чуліся ў Капотні, Кузьмінках, Любліне, Мар’іне, Царыцыне, Чартанаве, Арэхаве-Барысаве і іншых раёнах. Мясцовыя жыхары таксама сцвярджаюць, што назіралі працу СПА.
У ўсіх чатырох маскоўскіх аэрапортах — Внукава, Дамадзедава, Жукоўскі і Шарамецьева — дзейнічае план «Ковер». Astra нагадвае, што Дамадзедава, Внукава і Жукоўскі былі зачыненыя ўсю ноч з-за атакі БПЛА.
Паводле звестак канала «Осторожно, новости», у маскоўскіх аэрапортах было скасавана больш за 100 рэйсаў, яшчэ больш за 200 дагэтуль затрымліваюцца. У прыватнасці, вылет рэйса PC1581 авіякампаніі Pegasus Airlines з Внукава ў турэцкую Анталію затрымліваецца ўжо на 18 гадзін.