BE RU EN

Лукашэнка не дае спакою Пашыняну

  • 9.10.2026, 18:14

Дыктатар паспрабаваў пажартаваць над прэм'ерам Арменіі падчас фотасесіі.

Дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка паспрабаваў пажартаваць над прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам падчас агульнай фотасесіі лідараў краін СНД на саміце ў Туркменістане.

На кадрах кіраўнікі дзяржаў становяцца для фатаграфавання каля дзяржаўных сцягоў, размешчаных у алфавітным парадку. Пашынян займае месца паміж прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым і Лукашэнкам.

«Нікуды ён ад нас не дзенецца. Будзеш цяпер паміж», — сказаў Лукашэнка.

Адзначым, паміж Лукашэнкам і армянскім прэм'ерам ужо даўно іскрыць. Лукашэнка неаднаразова па-хамску заяўляў, што «Арменія нікому не патрэбная». Пашынян жорстка адказваў беларускаму дыктатару.

Як паведамляў Charter97.org, на саміце СНД дыктатара Беларусі і прэм'ера Арменіі пасадзілі побач

Апошнія навіны