BE RU EN

Адзін з раёнаў Беларусі папоўніцца адразу 27 населенымі пунктамі

  • 9.10.2026, 18:43

Чыноўнікі кінуліся выконваць загад Лукашэнкі.

27 населеных пунктаў адразу трох раёнаў Беларусі пераносяць у Дрыбінскі раён. Рашэнне аб пашырэнні межаў апошняга абмеркаваў і падтрымаў Магілёўскі абласны «савет дэпутатаў», піша БелТА.

Так, на пазачарговай 27-й сесіі «савета дэпутатаў» нагадалі, што змены праводзяць, выконваючы даручэнне дыктатара Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле слоў начальніцы галоўнага ўпраўлення землеўпарадкавання Магілёўскага аблвыканкама Ірыны Петручэні, плошча Дрыбіншчыны павялічыцца больш як на 20 тысяч гектараў, прычым звыш 8,5 тысячы з іх — сельскагаспадарчыя землі. Таксама спецыялістка адзначыла ўключэнне ў новыя межы раёна 27 населеных пунктаў: два перайдуць з Горацкага раёна, сем — з Магілёўскага і адразу 18 — з Чавускага.

Апошнія навіны