Вялікабрытанія, ФРГ, Японія і яшчэ пяць краін асудзілі санкцыі ЗША супраць МКС
- 9.10.2026, 22:08
Краіны апублікавалі сумесную заяву.
Міністры замежных спраў Вялікабрытаніі, Канады, Даніі, Германіі, Францыі, Італіі, Японіі і Нідэрландаў выказалі нязгоду з увядзеннем ЗША санкцый у дачыненні да Міжнароднага крымінальнага суда (МКС). Сумесную заяву апублікавала прэс-служба ўрада Вялікабрытаніі.
«Як перакананыя прыхільнікі МКС, мы выказваем шкадаванне і катэгарычна не згодныя з абвяшчэннем пра ўвядзенне санкцый у дачыненні да Суда з боку Злучаных Штатаў», — гаворыцца ў заяве.
Кіраўнікі МЗС адзначылі, што меры, абвешчаныя Вашынгтонам, паўплываюць на працу Суду, яго супрацоўнікаў і членаў іхніх сем’яў.
«Мы па-ранейшаму адзіныя ў сваёй падтрымцы МКС і поўныя рашучасці весці канструктыўны і інклюзіўны дыялог з дзяржавамі, якія не з’яўляюцца ўдзельнікамі, у межах падрыхтоўкі да Асамблеі дзяржаў-удзельніц у снежні 2026 года», — заявілі міністры.
9 кастрычніка адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ўвяла санкцыі супраць МКС ЗША ўвялі санкцыі супраць МКС як арганізацыі і забараніла аперацыі з ім. Дзяржсакратар Марка Рубіа патлумачыў меры тым, што Суд, паводле яго слоў, не ўлічыў прэтэнзіі амерыканскага боку, у прыватнасці — наконт пераследу грамадзян ЗША.