BE RU EN

У Абу-Дабі пачаліся трохбаковыя перамовы паміж ЗША, Украінай і Расіяй

  • 10.11.2026, 12:08

Кіраўнік украінскай дэлегацыі Рустэм Умераў паведаміў першыя падрабязнасці.

У Абу-Дабі 10 лістапада стартаваў новы этап перамоў па завяршэнні вайны. Сустрэча праходзіць у трохбаковым фармаце з удзелам ЗША, Украіны і Расіі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна.

Журналісты крэмлёўскага пула ўжо публікуюць першыя кадры з месца перамоў.

Сустрэча праходзіць у Абу-Дабі. Яна стала працягам дыпламатычных кантактаў з удзелам Кіева, Вашынгтона і Масквы, накіраваных на пошук шляхоў завяршэння вайны Расіі супраць Украіны.

Пачатак трохбаковых перамоваў пацвердзіў кіраўнік украінскай дэлегацыі Рустэм Умераў. Паводле яго слоў, бакі ўжо перайшлі да фармату Украіна-ЗША-Расія.

«На парадку дня — ключавыя пытанні спынення баявых дзеянняў і набліжэння міру. Працуем у адпаведнасці з задачамі, вызначанымі прэзідэнтам Украіны», — напісаў ён.

Нагадаем, перад пачаткам трохбаковых перамоваў у Абу-Дабі Украіна правяла каардынацыйную сустрэчу з прадстаўнікамі ЗША і еўрапейскіх партнёраў. Да яе далучыліся прадстаўнікі Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Італіі, НАТА і Еўракамісіі, а таксама спецпасланцы ЗША Стыў Віткоф і Джарэд Кушнер.

Таксама ў Парыжы адбылася сустрэча міністра замежных спраў Украіны Андрэя Сыбігі з дзяржсакратаром ЗША Маркам Рубіо. Бакі абмеркавалі мірныя намаганні, стратэгічнае партнёрства і ўзмацненне абароназдольнасці Украіны

Апошнія навіны