Кіркораў трапіў у скандал на канцэрце ў Цюмені
- 10.11.2026, 12:37
Глядачы жорстка раскрытыкавалі артыста.
Расійскі спявак-пуцініст Філіп Кіркораў, які падтрымлівае напад РФ на Украіну, жорстка зганьбіўся на ўласным канцэрце ў Цюмені.
Карыстальнікі дзеляцца ў інстаграме відэа, як скандальны артыст не можа спяваць, стаяць і закочвае вочы, піша «Главред».
Некаторыя мяркуюць, што Кіркораў п'яны і пішуць, што гэта быў найгоршы канцэрт у іхнім жыцці.
«Калі бацька на застоллі ўзяў мікрафон», «П'яны ці што, ці пад кайфам», «А не трэба было частаваць», «Колер настрою сіні заграў новымі фарбамі», «Пад чым ён???» — дзівяцца карыстальнікі.