Рыбак на Гомельшчыне вылавіў таўсталобіка памерам з цяля
- 10.11.2026, 12:48
У даўжыню рыба — прыкладна 1,2–1,3 метра.
На платным вадаёме ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці рыбак злавіў велізарнага таўсталобіка, піша tochka.by.
Адбыўся асабісты рэкорд 9 лістапада 2026 года на возеры Уборок.
Рыбак Віктар Блажко злавіў таўсталобіка, вага якога, калі верыць прадстаўленаму фота, складае 28,74 кг.
У даўжыню таўсталобік прыкладна 1,2–1,3 метра.
Падрабязнасцяў, на што шчасліўчык вылаўіў гіганта, у паведамленні не было.
Мясцовая газета «Добрушскі край» у сваіх сацыяльных сетках таксама апублікавала відэа, на якім гіганцкую рыбу выпускаюць назад у вадаём.
Возера Уборок, калі верыць крыніцам, — наліўное вадасховішча ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі.