«Падобна, Новы год будзем сустракаць на грэчцы»
- 10.11.2026, 19:15
Што адбываецца з цэнамі на прадукты?
Беларусы ў сацыяльнай сетцы Threads абмяркоўваюць кошт прадуктаў харчавання і падрыхтоўку да святкавання Новага года.
«Што з цэнамі на прадукты адбываецца? — напісаў адзін з карыстальнікаў сацсеткі. — Падобна, Новы год будзем сустракаць на грэчцы»
Шматлікія карыстальнікі сацсеткі пагадзіліся з аўтарам допісу. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:
— З куркай і яйкамі на аліўе дакладна могуць узнікнуць праблемы.
— Здаецца, мы сталі забываць старое добрае «не еш, гэта на Новы год».
— Сардэчна запрашаем у канец 80-х. Чаргі, цэны — у космас, і развал краіны — усё гэта наперадзе.
— У нас на Новы год заўсёды былі шыкоўныя сталы, а гэтым разам, сапраўды, будзе вельмі сціпленька.
— Лепш загадзя назапасіцца прадуктамі — месяц таму філе і яйкі зніклі, хто ведае, што там у снежні будзе?
— У мяне яшчэ ёсць рыс.
— Дарэчы, грэчка таксама падаражэла.
У сужэнцаў двое дзяцей: 15-гадовы сын Лео і 12-гадовая дачка Луна. Бардэм і Крус ажаніліся ў 2010 годзе і стараюцца не афішаваць сямейнае жыццё.
Актрыса таксама прытрымліваецца строгіх правілаў у дачыненні да тэхналогій. У інтэрв'ю 2024 года яна распавяла, што дзеці не карыстаюцца мабільнымі тэлефонамі, назваўшы ўплыў лічбавага асяроддзя на падлеткаў «жорсткім эксперыментам».