Мерц заклікаў еўрапейцаў да адзінства ў ціску на Расію
- 10.11.2026, 19:20
Расія па-ранейшаму разумее толькі мову сілы.
Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц заклікаў еўрапейцаў быць адзінымі ў падтрымцы Украіны, у ўзмацненні ціску на Расію і ў мірных перамовах. Пра гэта паведамляе Clash Report.
Таксама Мерц заявіў, што еўрапейцы павінны да канца 2026 года адкрыць усе кластары на шляху еўраінтэграцыі Украіны.
«Мы ўсе ведаем, што Расія па-ранейшаму разумее толькі мову сілы. Вось чаму мы, еўрапейцы, павінны быць адзіныя ў перамовах, ціску на Расію і доўгатэрміновай падтрымцы Украіны. Гэта таксама ўключае ў сябе выразную перспектыву сяброўства ў ЕС. <...> Я хачу, каб мы, нарэшце, змаглі завяршыць усе этапы перамоў з Украінай і Малдовай. Я ўпэўнены, што мы зможам дасягнуць гэтага да канца года», — адзначыў ён.