BE RU EN

У Беларусі чакаецца мокры снег

  • 10.11.2026, 23:06

Прагноз надвор'я на 11 лістапада.

У Беларусі 11 лістапада тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Удзень будзе 1-6 градусаў цяпла. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У сераду будзе пераважаць воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі (дождж, мокры снег). У начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымыя слабы туман і галалёд. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 4-9 м/с.

Апошнія навіны