BE RU EN

Качанава ўбачыла прыкметы рэвалюцыі ў Беларусі

  • 10.11.2026, 23:38

Чыноўніца сцвярджае, што сітуацыю ў краіне «раскачваюць» карыстальнікі сацсетак.

Threads — гэта сацсетка, праз якую «раскачваюць» Беларусь. Пра гэта старшыня «савета рэспублікі» Наталля Качанава заявіла ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», перадае «Еўрарадыё».

Качанава сказала, нібыта ад гэтай сацсеткі для Беларусі ёсць пагроза: «Кінутыя такія грошы і сродкі, каб сёння дэстабілізаваць сітуацыю ў нашай краіне».

Праўда, чыноўніца не назвала ні памер «такіх грошай», ні іх крыніцы.

Качанава дадала, што некамерцыйным грамадскім арганізацыям не знойдзецца месца ў лукашысцкай дзяржаве: «Калі тады мы казалі пра некамерцыйныя арганізацыі, то сёння мы ўжо разумеем, што гэтым арганізацыям тут не месца, бо гэта толькі дэструктыў. І гэта, дарэчы, усвядомілі многія дзяржавы і краіны, цалкам ад гэтага адмовіліся».

Апошнія навіны