BE RU EN

У Перу пераможцу на выбарах мэра горада вызначыла манета

  • 10.11.2026, 23:44

Жэраб'ёўка адпавядала заканадаўству.

Пераможца на выбарах мэра горада Коніма ў рэгіёне Пуно на паўднёва-ўсходзе Перу быў вызначаны падкідваннем манеты. Пра гэта паведамляе Radio Programas del Peru.

Пасля падліку выбарчых бюлетэняў высветлілася, што кандыдаты ў мэры Рубэн Кіспе Капаханья ад партыі «Мы — Перу» і Саломіна Мамані ад партыі «Краіна для ўсіх» набралі аднолькавую колькасць галасоў — па 671. Згодна з заканадаўствам, у такіх выпадках пераможцу вызначае публічная жэраб'ёўка. У большасці выпадкаў адбываецца падкідванне манеты.

Кандыдат ад партыі «Мы — Перу» паставіў на «арла», і гэты выбар прынёс яму перамогу. Абранне мэра завяршылася падпісаннем пратаколаў прадстаўнікамі абодвух кандыдатаў у прысутнасці членаў выбарчай камісіі, паліцыі і натарыуса.

Апошнія навіны