BE RU EN

Беспілотнікі разbomбілі порт Усць-Луга пад Пецярбургам

  • 11.11.2026, 8:38

Над найбуйнейшай балтыйскай гаванню РФ бачна зарыва.

У ноч на 11 лістапада беспілотнікі атаквалі порт Усць-Луга ў Ленінградскай вобласці Расіі. Пасля ўдараў на тэрыторыі порта ўспыхнуў пажар, над аб’ектам бачна зарыва.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на відэа відавочцаў у сацсетках.

На відэа, што публікуюцца ў сетцы, бачны пажар на тэрыторыі порта і зарыва над ім.

На фоне агню да аб’екта ляцяць новыя беспілотнікі.

Афіцыйныя звесткі пра наступствы атакі расійскія ўлады пакуль не абнародавалі.

Усць-Луга — адзін з найбуйнейшых партоў Расіі на Балтыйскім моры. Праз яго Расія экспартуе нафту, нафтапрадукты і іншыя сыравінныя грузы, і ён адыгрывае важную ролю ў напаўненні расійскага бюджэту.

Абноўлена

Губернатар Ленінградскай вобласці пацвердзіў, што мэтай атакі была портавая зона Усці-Лугі. З-за траплення некалькіх беспілотнікаў там успыхнуў пажар, трое работнікаў атрымалі раненні, пагрозы іх жыццю няма.

Паводле заявы губернатара, за ноч над вобласцю нібыта збілі 150 беспілотнікаў. Паводле падлікаў ТАСС, гэта масавая атака на Ленінградскую вобласць з пачатку года.

Апошнія навіны