Буданаў сустрэўся з арганізатарам замаху на яго
- 11.11.2026, 9:56
На палях перамоваў у Абу-Дабі.
Падчас перамоваў паміж Украінай і Расіяй у Абу-Дабі кіраўнік Офіса Прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў сустрэўся з прадстаўніком расійскай дэлегацыі Дзмітрыем Мінаевым. Паводле даных украінскай выведкі, менавіта ён арганізаваў замах на Буданава ў 2019 годзе, паведамляе французскае выданне Le Monde.
Сустрэча адбылася ў аўторак, 10 лістапада, у пяцізоркавым гатэлі Emirates Palace Mandarin Oriental у Абу-Дабі, дзе на працягу двух дзён адбываліся перамовы аб спыненні вайны.
Мінаеў узначальвае контрвыведку Федэральнай службы бяспекі Расіі і ўваходзіў у склад расійскай дэлегацыі. Паводле інфармацыі украінскай выведкі, ён датычны да арганізацыі замаху на Буданава сем гадоў таму.
Журналісты Le Monde звярнулі ўвагу на рэакцыю ўкраінскага чыноўніка: падчас сустрэчы са сваім расійскім апанентам Буданаў выглядаў як чалавек, які іранічна ўспрымае сітуацыю, нібыта распазнаўшы чарговую правакацыю Уладзіміра Пуціна.