ДАІ ў Беларусі перайшла на ўзмоцнены рэжым нясення службы
- 12.11.2026, 8:34
З 12 па 22 лістапада адбудуцца спецыяльныя мерапрыемствы «Фільтр» і «Павуціна».
Асабовы склад ДАІ з 12 па 22 лістапада пераведзены на ўзмоцнены рэжым нясення службы. Адпаведнае рашэнне прыняў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
Экіпажы дарожна-патрульнай службы нацэлены «на своечасовае спыненне фактаў нецвярозага і беспраўнага кіравання, у тым ліку з удзелам непаўналетніх».
«Запланаваны спецыяльныя мерапрыемствы «Фільтр» і «Павуціна». Кругласутачнае назіранне будзе ажыццяўляцца з выкарыстаннем Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі. Акрамя таго, ДАІ павялічыць колькасць мабільных датчыкаў кантролю парушэнняў ПДР», — паведамілі ў МУС.
Захады прыняты з-за росту ДТЗ па віне нецвярозых і вадзіцеляў-беспраўнікаў. За 10 дзён у краіне адбылося 12 такіх аварыяў, у якіх дзевяць чалавек загінулі і 15 атрымалі параненні.