BE RU EN

Украінскія марскія пехацінцы ўпершыню даставілі робата-камікадзэ на левы бераг Дняпра па паветры

  • 12.11.2026, 8:40

Відэафакт.

Украінскія марскія пехацінцы ўпершыню даставілі наземны рабатызаваны комплекс-камікадзэ на акупаваны левы бераг Дняпра па паветры. Робат дабраўся да пазіцыі расійскіх аператараў дронаў і знішчыў яе.

Пра гэта паведамляюць Ваенна-марскія сілы ЗСУ.

Аперацыю правёў 426-ы асобны полк беспілотных сістэм. Узвод наземных рабатызаваных комплексаў (НРК) дзейнічаў разам з разлікамі FPV-дронаў, бомбераў і разведвальных БПЛА.

Беспілотнік «Перун» перанёс на левы бераг Дняпра НРК-камікадзэ з баявой часткай у 7 кілаграмаў. Паводле даных ВМС, робат прызямліўся без страт: кіраванне і сувязь цалкам захаваліся.

Далей НРК самастойна рухаўся па маршруце. Па дарозе з яго борта і з паветра вайскоўцы выяўлялі пазіцыі акупантаў, і кожную з іх адразу паражалі FPV-дронамі.

Канчатковай кропкай стаў уваход у будынак, дзе знаходзіліся расійскія аператары БПЛА. Калі з дзвярэй выйшаў акупант, аператар падарваў робата. Пасля гэтага пазіцыю дадаткова паразілі FPV-дронам.

У ВМС паведамілі, што ўсе этапы аперацыі зафіксавалі на відэа, а страт сярод украінскіх вайскоўцаў няма.

Апошнія навіны