А дзе быў узняты шведскі сцяг?
- Сяргей Давідыс
- 12.11.2026, 8:46
Мядзінскі нясе абсурдную сярэднявечную дзіч.
І зноў не магу не дзівіцца таму, як пуцінскія чыноўнікі, надзьмуўшы шчокі і ні трохі не саромеючыся, нясуць абсурдную сярэднявечную х…ню, выдаючы яе за аргументы.
Гэта я да таго, што, як пішуць, Мядзінскі заявіў, што Расія там, дзе быў узняты расійскі сцяг і куды ступіла нага расійскага салдата.
Як гэта можна сур’ёзна гаварыць не на сходзе Ваенна-гістарычнага таварыства і не на малебне ў славу рускай зброі, а публічна каментуючы вынікі перамоваў?
А дзе быў узняты, напрыклад, шведскі сцяг і куды ступала шведская нага? А польская, французская, нямецкая ці ўкраінская?
Ці з імі не так? А чаму тады з рускім сцягам і нагой так? Проста па праве сілы ці таму, што «наша матухна-Расія ўсяму свету галава»?
Але сілы, відавочна, не надта шмат, і на гэтым фоне падобныя дэкларацыі гатэнтотскай этыкі выглядаюць асабліва вар’яцкімі.
Адзінае падабенства ў сучасным свеце – канцэпцыя джыхадзістаў, якія сцвярджаюць, што там, дзе калісьці панавалі мусульмане, назаўсёды іх тэрыторыя. Але нават ваяўнічыя джыхадзісты не забілі ў імя свайго маразму столькі народу, колькі Пуцін і ягоныя падручныя.
І ж людзі, што нясуць гэты маразм, вучыліся ў тых самых школах і ВНУ, чыталі тыя самыя кнігі. Як у іх галовы трапіла гэтае дзікае Сярэднявечча?
Сяргей Давідыс, кіраўнік праекта «Падтрымка палітвязняў. Мемарыял», «Тэлеграм»