Пад Пецярбургам падарвалі аўтамабіль з расійскім палкоўнікам
- 12.11.2026, 9:00
Ён загінуў.
У пасёлку Шушары пад Санкт-Пецярбургам выбухнуў аўтамабіль з расійскім вайскоўцам. Паводле звестак крыніцы, загінуў палкоўнік, член яго сям'і, які знаходзіўся побач, атрымаў раненне.
Пра гэта паведамляе «Фонтанка».
Выбух адбыўся ў Шушарах, прыгарадзе Санкт-Пецярбурга. Паводле інфармацыі крыніцы, загінулы аказаўся палкоўнікам расійскай арміі. Член яго сям'і, які быў побач, выжыў, але атрымаў раненні.
Імя загінулага і падрабязнасці пакуль не паведамляюць.
Расійскія ваенныя карэспандэнты развітваюцца з загінулымі словамі пра «вечны палёт», што можа ўказваць на сувязь афіцэра з авіяцыяй. Афіцыйнага пацвярджэння гэтаму няма.
Напрыканцы жніўня таксама ў Славянцы пад Пецярбургам загінуў падпалкоўнік Узброеных Сіл РФ, які служыў у СПА. Яго жонка, якая была побач, выжыла і трапіла ў бальніцу.
Паводле звестак «Фонтанкі», у абодвух выпадках выбуховае прыстасаванне актывавалі дыстанцыйна.
Падрывы аўтамабіляў з расійскімі вайскоўцамі здараюцца рэгулярна. За апошнія два гады ў Расіі здзейснены як мінімум шэсць замахаў на высокапастаўленых афіцэраў.
У прыватнасці, у красавіку 2025 года ў падмаскоўнай Балашысе ў выніку выбуху аўто загінуў намеснік начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба РФ Яраслаў Маскалік. А ў снежні таго ж года ад выбуху аўтамабіля на поўдні Масквы загінуў начальнік упраўлення аператыўнай падрыхтоўкі Генштаба Фаніл Сарвараў.