BE RU EN

Выбух пад Пецярбургам: ліквідаваны высокапастаўлены расійскі ваенны злачынец

  • 12.11.2026, 12:20

Дзмітрый Лабодзін — галоўны штурман 6-й арміі ВПС і СПА.

У выніку выбуху аўтамабіля на Калпінскай шашы ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6-й арміі ВПС і СПА Дзмітрый Лабодзін, паведаміла выданне 78.ru. Пазней гэтую інфармацыю выданне выдаліла са сваёй публікацыі.

Паводле даных сайтаў «Кніга катаў» і «Камандзіры правалу», пасаду штурмана 6-й арміі ВПС і СПА займаў палкоўнік Дзмітрый Лабодзін. Дом, у якім ён зарэгістраваны, знаходзіцца ў 400 метрах ад месца выбуху. Пра гэта сведчаць даныя ўцечак, з якімі азнаёмілася «Агентство».

Выбух адбыўся сёння каля 7-й гадзіны раніцы ў мікрараёне Славянка ў Шушарах.

Пад ударную хвалю трапіў аўтобус з 30—40 пасажырамі, у якім выбіла дзве шыбы. Людзі, якія знаходзіліся ў аўтобусе, не пацярпелі.

«Агентству» не ўдалося дазваніцца да Лабодзіна — на званок ніхто не адказаў. Жонка Лабодзіна адказала на званок, але перапыніла размову. Паўторны званок жонка вайскоўца адхіліла.

Апошнія навіны