BE RU EN

Зяленскі патроліў Трампа

  • 12.11.2026, 12:36

Прэзідэнт Украіны высмеяў замашкі амерыканскага прэзідэнта.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, выступаючы 11 лістапада ў парламенце Даніі, пракаментаваў імкненне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа атрымаць кантроль над Грэнландыяй, паўаўтаномнай тэрыторыяй Даніі. Трансляцыю выступлення вёў Офіс прэзідэнта ў YouTube.

Паводле слоў Зяленскага, Украіна шкадуе, што не мае агульнай мяжы з Даніяй. Даніі, адзначыў ён, з суседзямі пашанцавала значна больш, чым Украіне, якая мяжуе з Расіяй. Такі сусед, як Данія, на яго думку, — гэта тое, пра што цяпер марыла б любая краіна.

«І, магчыма, калі нехта ў Амерыцы хацеў Грэнландыю, ён нават не ўсведамляў, што насамрэч хацеў не зямлю, а стаць крыху больш дацкім. І хто ведае, магчыма, менавіта гэтага яму і было трэба», — падкрэсліў Зяленскі.

Раней Трамп неаднаразова паўтараў, што ЗША павінны атрымаць кантроль над Грэнландыяй, інакш яе нібыта захопяць Кітай або краіна-агрэсар Расія.

Апошнія навіны