BE RU EN

Пажар у порце Усць-Лузе каля Пецярбурга другія суткі не могуць патушыць

  • 12.11.2026, 13:11

Украінская атака аказалася выніковай.

Пажар у марскім порце Усць-Лузе ў Ленінградскай вобласці Расіі, які ў ноч на 11 лістапада атакавалі ўкраінскія БПЛА, па стане на раніцу 12 лістапада яшчэ не патушылі. Пра гэта піша Диалог.UA, правёўшы маніторынг сацсетак.

Губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка 12 лістапада а 10:06 па маскоўскім часе заявіў, што пажар у порце Усць-Лузе лакалізавалі.

Выратавальнікі і надзвычайныя службы прымаюць меры для яго канчатковай ліквідацыі. Пагрозы для жыцця працаўнікоў прадпрыемства няма.

Драздзенка дадаў, што ў бліжэйшых населеных пунктах ад Усць-Лугі канцэнтрацыя шкодных рэчываў у межах нормы. Пра канцэнтрацыю шкодных рэчываў у раёне порта ён нічога не сказаў.

Нагадаем, у ноч на 11 лістапада Сілы абароны Украіны нанеслі масіраваны паветраны ўдар па марскім порце Усць-Лузе на ўзбярэжжы Фінскага заліва. Праз яго Балтыйскім морам Расія адпраўляе на экспарт нафту і нафтапрадукты, а атрыманыя ад іх продажу грошы траціць на працяг вайны супраць Украіны. У сувязі з гэтым порт Усць-Луга з'яўляецца законнай мэтай для ЗСУ.

Драздзенка паведаміў, што расійская ППА ў небе над Ленінградскай вобласцю ноччу 11 лістапада нібыта збіла 150 украінскіх БПЛА. Аднак шматлікія фатаграфіі і відэа, якія трапілі ў Сеціва, сведчаць, што ўкраінская атака па порце Усць-Лузе апынулася вельмі выніковай.

Апошнія навіны