Маладзёжная зборная Беларусі перамагла Казахстан у таварыскім матчы
- 12.11.2026, 15:14
Адзіны гол прынёс беларускім футбалістам перамогу.
У чацвер, 12 лістапада, маладзёжная каманда Беларусі, якую часова ўзначальвае Анатоль Алейнікаў, згуляла ў гасцях супраць казахстанскіх аднагодкаў. Сустрэча завершылася з лікам 1:0 на карысць гасцей.
Пераможны гол на 71-й хвіліне забіў Максім Канонаў, яму асіставаў Міхаіл Аляксандраў.
Другая таварыская гульня паміж зборнымі таксама пройдзе ў Казахстане, у нядзелю, 15 лістапада, а 12:00.