BE RU EN

У Беларусі прадаюць трохпакаёвую кватэру за $15

  • 12.11.2026, 16:09

Жыллё знаходзіцца ў Слонімскім раёне.

У Беларусі выставілі на аўкцыён трохпакаёвую кватэру з пачатковым коштам 45 рублёў. Гэта значыць за адну базавую велічыню. Жыллё знаходзіцца ў аграгарадку Дзераўянчыцы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.

Плошча жылога памяшкання — 76,3 м². Кватэра знаходзіцца ў панэльным двухпавярховым доме 1987 года пабудовы.

Будынак выглядае не надта прэзентабельна, аднак ён значыцца ў дзяржаўным жыллёвым фондзе. Жыллё даўно не выкарыстоўвалася. Яго рэальная ацэначная вартасць — каля 114 тыс.

Таргі адбудуцца 9 снежня.

Апошнія навіны