BE RU EN

Страляніна паблізу Белага дома: пяць загінулых

  • 12.11.2026, 17:37

(абнаўляецца) Стрэлак забарыкадаваўся ўнутры фітнес-цэнтра.

Пяць чалавек загінулі падчас страляніны ў Вашынгтоне, у некалькіх хвілінах хады ад Белага дома, паведамляе Associated Press. Па звестках агенцтва, нападнік адкрыў агонь каля фітнес-цэнтра VIDA ў раёне Логан-Серкл — адным з прэстыжных раёнаў амерыканскай сталіцы.

Паліцыя просіць жыхароў не выходзіць на вуліцы паблізу месца здарэння. Школы, размешчаныя паблізу, зачыненыя.

Як паведамляе NBC News, цяпер стрэлак забарыкадаваўся ўнутры фітнес-цэнтра.

Апошнія навіны