Уіткоф абвясціў пра новыя перамовы па Украіне з удзелам Еўропы
- 12.11.2026, 19:18
Пра гэта спецпасланнік прэзідэнта ЗША заявіў па выніках сустрэчы з Пуціным.
ЗША і Расія ўзгаднілі новы раўнд трохбаковых перамоваў, заявіў CNN спецпасланнік амерыканскага прэзідэнта Стыў Уіткоф па выніках сустрэчы з расійскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным.
«Што да Абу-Дабі, многія не верылі, што нам удасца аднавіць трохбаковыя перамовы. Але мы іх аднавілі. Мы ўжо прызначылі наступную сустрэчу», — сказаў ён.
Ён таксама адзначыў, што еўрапейскія прадстаўнікі далучацца да наступнага раўнду перамоваў.