BE RU EN

У ЕС назвалі тэрмін запуску аналага Starlink

  • 12.11.2026, 19:41

Праект закліканы забяспечыць Еўропе незалежную сувязь.

ЕС плануе да 2029 года ўвесці ў эксплуатацыю ўласную версію сістэмы спадарожнікавай сувязі, аналагічную амерыканскай Starlink. Пра гэта заявіў еўракамісар па абароне і касмасе Андрус Кубілюс.

«Цяпер мы ствараем сістэму IRIS², якая якраз забяспечыць Еўропе ўласныя магчымасці, аналагічныя Starlink. Гэта адбудзецца ў 2029 годзе», — заявіў ён журналістам у Бруселі (цытата паводле Delfi).

У жніўні Еўракамісія абвясціла пра завяршэнне перамоваў з кансорцыумам SpaceRISE і падпісала пагадненне аб рэалізацыі праекта спадарожнікавай групоўкі IRIS² (Infrastructure for Resilience, Interconnectivity and Security by Satellite). Агульная колькасць спадарожнікаў павялічыцца да 348 адзінак (330 на нізкай і 18 на сярэдняй каляземнай арбіце). У межах новага пагаднення на нізкую арбіту будзе дададзена яшчэ 66 апаратаў.

Як адзначаў Кубілюс, узмацненне дазволіць павялічыць магчымасці дзяржаў-членаў па забеспячэнні бяспекі больш чым на 60%.

Апошнія навіны