BE RU EN

Намеснік міністра ўнутраных спраў Карпенкаў падараваў дырэктару мясакамбіната скульптуру Сталіна

  • 12.11.2026, 21:07

У чым сэнс падарунка, лукашыст патлумачыць не змог.

Мініяцюрную скульптуру Іосіфа Сталіна падараваў дырэктару ААТ «Магілёўскі мясакамбінат» намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпенкаў.

Намеснік міністра ўнутраных спраў уручыў падарунак кіраўніку прадпрыемства 12 лістапада падчас цырымоніі адкрыцця фірмовай крамы ААТ «Магілёўскі мясакамбінат» на тэрыторыі вайсковай часці 3214, паведамляе «Зеркало».

У чым сэнс прэзента, прэс-служба ўнутраных войскаў МУС не патлумачыла, але прывяла каментар намесніка міністра наконт адкрыцця гандлёвай кропкі:

— Я сам калісьці быў маладым татам і ведаю, што ў доме заўсёды павінны быць свежыя прадукты — мяса, малако, тварог і іншыя. Таму вельмі добра, што з'явілася такая ўтульная крама ў крокавай даступнасці.

Апошнія навіны