BE RU EN

Зяленскі: НАТА гатова дапамагчы Украіне з ракетамі для Patriot

  • 12.11.2026, 23:30

Прэзідэнт Украіны правёў сустрэчу з Рютэ.

У НАТА выказалі гатоўнасць дапамагчы Украіне з зенітнымі ракетамі PAC-2 і PAC-3 для ўзмацнення супрацьпаветранай абароны.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі па выніках сустрэчы з генеральным сакратаром НАТА Маркам Рютэ, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на афіцыйны Telegram-канал кіраўніка дзяржавы.

Зяленскі падзякаваў Рютэ за нязменную падтрымку ў абароне ўкраінскага неба.

Прэзідэнт падкрэсліў, што цяпер сітуацыя надзвычай складаная з-за масіраваных расійскіх абстрэлаў.

Толькі за першы тыдзень лістапада Расія выпусціла па Украіне 115 ракет розных тыпаў, а таксама тысячы кіраваных авіябомбаў і рэактыўных «Шахедаў».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што акрамя пастаяннага дэфіцыту супрацьбалістычных ракет, чым карыстаецца вораг для удараў па энергетыцы, узніклі новыя тэхнічныя цяжкасці.

У прыватнасці, перахопліваць рэактыўныя дроны замінаюць перабоі ў працы сістэмы Starshield уздоўж лініі фронту і на часова акупаваных тэрыторыях.

Зяленскі падкрэсліў, што на фоне актывізацыі трохбаковых перамоў крытычна важна, каб украінскія пускавыя ўстаноўкі СПА не заставаліся пустымі.

«Штучныя абмежаванні не працуюць на мір — яны працуюць на агрэсара. Дзякуй, Марк, за гатоўнасць дапамагаць з PAC-2 і PAC-3», — заявіў прэзідэнт Украіны.

Апошнія навіны