СМІ: На перамовах у Абу-Дабі ўспыхнула перапалка паміж амерыканцамі і расіянамі
- 13.11.2026, 7:58
Прапанова ЗША абразіла прадстаўнікоў Крамля.
Перамовы Расіі і Украіны пры пасярэдніцтве ЗША ў Абу-Дабі пачаліся са скандалу. Ужо ў першы дзень, паводле інфармацыі крыніц «Версткі», паміж амерыканцамі і расіянамі адбылася перапалка. Нагодай стала прапанова амерыканскіх пасярэднікаў змяніць адміністрацыйныя межы Данецкай і Луганскай абласцей у межах тэрытарыяльнай здзелкі. У Маскве гэтую ідэю ўспрынялі як абразу.
Расійская дэлегацыя, як распавёў суразмоўца выдання ў адміністрацыі прэзідэнта, блізкі да Уладзіміра Мядзінскага, ляцела ў Абу-Дабі менавіта дзеля таго, каб патлумачыць: такі варыянт Маскву не задавальняе. Пра гэтую прапанову стала вядома яшчэ да пачатку перамоваў, таму канфлікт, па сутнасці, быў прадвызначаны.
На перапалцы справа не скончылася. Масква не зацікаўленая ні ў перамір’і на Чорным моры, ні ў адмове ад удараў па энергетыцы.
Ідэю аб змяненні межаў Данецкай і Луганскай абласцей амерыканскія перамоўшчыкі прапанавалі Расіі і Украіне, раней паведамляла са спасылкай на свае крыніцы выданне The Economist. Украінскія крыніцы адзначалі, што Кіеў таксама наўрад ці пагодзіцца на гэтую прапанову.
Заўважым, вядомы ўкраінскі журналіст Сяргей Беражны у інтэрв’ю сайту Charter97.org заявіў, што ЗША зрабілі прыніжальную для Расіі прапанову.