Навукоўцы: У космасе прачнуліся «вадзяныя мядзведзікі» і паспяхова вярнуліся дадому
- 13.11.2026, 11:47
Упершыню спецыялісты правялі цыкл эксперыментаў з шматклеткавымі жывёламі на арбіце.
На МКС былі дастаўлены ціхаходкі, якія знаходзіліся ў стане крыптабіёзу. На шосты дзень астранаўт дадаў у ўзоры ваду — і прыкладна праз гадзіну 106 з 180 назіраных асобін пачалі рухацца, піша «Фокус».
Пасля 18-дзённай місіі ўзоры вярнулі на Зямлю. Паўторная рэгідратацыя паказала, што каля 45% ціхаходак, якія пабывалі ў космасе, паспяхова перажылі ўвесь 64-дзённы эксперымент: два цыклы «спячка — прабуджэнне», мікрагравітацыю, павышаныя дозы касмічнага выпраменьвання, а таксама працяглую адсутнасць ежы і вады.
Выжылыя асобіны не проста ажылі — яны захавалі здольнасць да паўнавартаснага размнажэння: адклалі яйкі і далі здаровае патомства.
Гэтыя мікраскапічныя істоты чарговы раз даказалі, што здольныя практычна цалкам спыняць свой метабалізм і запускаць яго зноў, калі ўмовы становяцца спрыяльнымі, — нават у адкрытым космасе.