Беларусы хутка ўбачаць бабровую поўню
- 14.11.2026, 21:01
Ужо вядомыя дакладныя дата і час незвычайнай суперпоўні.
Незвычайную нябесную з’яву змогуць назіраць беларусы напрыканцы лістапада 2026 года, паведамляюць NASA і астранамічныя сэрвісы. У бліжэйшыя два месяцы такіх суперпоўняў будзе тры.
24 лістапада Месяц апынецца настолькі блізка да Зямлі, што будзе выглядаць буйней і яскравей, чым звычайна. Гэтую суперпоўню ў народзе называюць бабровай поўняй.
Паводле сервісу Time and Date, у Мінску Месяц ўзыйдзе каля 16:07, яшчэ да захаду Сонца. Пасля 17:00, з надыходам цемры, яго можна будзе ўбачыць над усходняй часткай гарызонту. Астранамічная поўня настане прыкладна ў 17:53 па мінскім часе: менавіта ў гэты момант Сонца і Месяц апынуцца па розныя бакі Зямлі. Няўзброеным вокам спадарожнік будзе выглядаць амаль поўным і 23, і 25 лістапада.
Чаму поўня бабровая
Назва прыйшла з Паўночнай Амерыкі. Позняй восенню бабры актыўна рыхтуюцца да зімы: умацоўваюць плаціны і запасаюць корм. У некаторых краінах лістападаўскую поўню таксама называюць марознай поўняй.
Бабровая поўня стане першай з трох буйных суперпоўняў бліжэйшых двух месяцаў. Наступны незвычайна буйны Месяц можна будзе ўбачыць на каталіцкае Божае Нараджэнне, 24 снежня 2026 года. Потым суперпоўня супадзе з першай студзенскай поўняй 2027 года.