У Беларусі ёсць свой Рай
- 14.11.2026, 21:50
У ім жыве каля 20 чалавек.
У гэтай невялікай вёсцы жыве 15–20 чалавек. Тут ніколі не было школы, крамы, клуба, а аўтобус ходзіць толькі да суседняй вёскі. Дабрацца ў гэта месца не так ужо і проста.
У Сенненскім раёне ёсць свой Рай. Так называецца вёска.
– У нас тут добра, свежае паветра, шмат доўгажыхароў, прырода прыгожая, але глуш… Найбліжэйшая крама знаходзіцца за 15 км, – распавядае «Смартпресс» жыхар вёскі Рай Фёдар.
Рай — гэта невялікая вёска, што знаходзіцца ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці. Тут жыве 15–20 чалавек. А ў мясцовых жыхароў вельмі незвычайная прапіска ў пашпарце — вёска Рай, вуліца Сусвет.
Так выглядае прапіска мясцовых жыхароў
– Я зроду жыву ў гэтай вёсцы, – кажа 86-гадовая Ларыса Міхайлаўна. – Першую нашу хату спалілі ў вайну, а вось гэтую, дзе жывём з маім гаспадаром, пабудавалі ў 1946 годзе. Разам мы ўжо 68 гадоў. Калі кажу людзям, што родам з Рая, не вераць, перапытваюць: «Вы з Гая?» Не — Гая ў нас тут няма, толькі Рай!
Чаму вуліца мае такую назву (Сусвет), жыхары Рая не ведаюць.