BE RU EN

Маршрутка з 14 пасажырамі і Nissan трапілі ў смяротную аварыю пад Мінскам

  • 14.11.2026, 22:04

Многія трапілі ў бальніцу.

Мікрааўтобус з 14 пасажырамі і легкавы аўтамабіль сутыкнуліся пад Мінскам: у аварыі загінуў кіроўца легкавіка. Пра гэта паведаміла Дзяржаўная аўтамабільная інспекцыя Мінскай вобласці.

ДТЗ адбылося 14 лістапада каля 16:40 на 19-м кіламетры аўтадарогі М-4 Мінск – Магілёў. Мікрааўтобус Mercedes пад кіраваннем 34-гадовага кіроўцы і Nissan, за рулём якога знаходзіўся 73-гадовы мужчына, сутыкнуліся пры руху ў адным напрамку ў бок Магілёва.

Кіроўца Nissan загінуў. Яго пасажыру медыкі аказалі дапамогу на месцы, пасля чаго даставілі ў бальніцу.

«У мікрааўтобусе знаходзіліся 14 чалавек, 9 з іх былі дастаўлены ў ўстанову аховы здароўя для агляду», — паведамілі ў ДАІ. У Следчым камітэ ўдакладнілі, што ўсе яны атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Апошнія навіны