Сабаленка пракаментавала скандал пасля паразы ад украінкі Світолінай
- 15.11.2026, 9:24
Тэнісістка заявіла, што яе раззлавала група гледачоў.
Арына Сабаленка пракаментавала скандальнае відэа, дзе яна кажа прыкладна наступнае: «Ёб**ая с**а украінка на**й». Як растлумачыла спартсменка ў сторыс Instagram, гэтыя словы не адрасаваныя яе саперніцы — украінскай тэнісістцы Эліне Світолінай.
— Хачу праясніць сітуацыю, звязаную з маім нядаўнім матчам, якую актыўна абмяркоўваюць у інтэрнэце. Маё выказванне не было адрасавана Эліне. Мяне раззлавала невялікая група гледачоў, якія бурна радаваліся маім памылкам, і ў той момант я не стрымала эмоцый. Тым не менш мне варта было інакш справіцца са сваім раздражненнем, і я прыношу выбачэнні ўсім, каго магла пакрыўдзіць. Эліна правяла выдатны матч, і я жадаю ёй усяго найлепшага ў астатняй частцы турніру, — напісала другая ракетка свету.
Нагадаем, у суботу, 14 лістапада, украінскі рэсурс пра тэніс BTU пасля перамогі Світолінай над Сабаленкай апублікаваў у сацсетцы Х трохсекунёвы відэафрагмент з беларускай. Мяркуецца, што 28‑гадовая тэнісістка кажа прыкладна «Ёб**ая с**а украінка на**й». Гэты пост за некалькі гадзін набраў больш за 2,2 млн праглядаў.
Пасля матчу ўкраінка зноў не паціснула руку Сабаленцы, працягваючы трымацца сваёй пазіцыі — не абменьвацца пацісканнямі рук з расійскімі і беларускімі тэнісісткамі пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.