BE RU EN

Ягор Шаранговіч прывёў «Калгары» да перамогі над «Лос-Анджэлесам»

  • 15.11.2026, 11:29

Шайба беларуса ў пустыя вароты суперніка аказалася пераможнай.

«Калгары» ў матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ нанёс паразу «Лос-Анджэлесу», паведамляе betnews.by.

Лос-Анджэлес — Калгары — 2:3 (Армія, 46:21, Цукарэла, 59:04; Фрост, 22:13, Грыдзін, 51:21, Шаранговіч, 58:46-п/в).

Беларус Ягор Шаранговіч адзначыўся двума выніковымі дзеяннямі. На старце другога перыяду ён дапамог адкрыць лік Моргану Фросту. У канцоўцы ж беларус вызначыўся сам, паразіўшы пустыя вароты. Гэта шайба стала пераможнай, бо неўзабаве «Лос-Анджэлес», зноў зняўшы брамніка дзеля прысутнасці на лёдзе шостага палявога хакеіста, намаганнямі 39-гадовага ветэрана Маца Цукарэлы скараціў адставанне ў ліку.

Шаранговіч за 17 хвілін 27 секунд выканаў 2 кідкі, выйграў 1 укід з 2 (50%) і меў каэфіцыент карыснасці +2. Усяго ў беларуса ў бягучым сезоне 10 (4+6) выніковых дзеянняў. Ён дагнаў па іх колькасці найлепшага сярод землякоў — Аляксея Пратаса.

«Калгары» з 19 ачкамі знаходзіцца на 13-й пазіцыі ў табліцы Заходняй канферэнцыі. Да зоны плэй-оф «агеньчыкам» — 4 ачкі.

Апошнія навіны